23 ліпеня, 2008
Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”
23 ліпеня 2008 г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” , які зацвярджае новую рэдакцыю існуючых “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. Закон уступае ў дзеянне з 1 верасня 2010 г
Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь зацверджаны прапановы па арганізацыі выканання Плана мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года ”Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі“, якія выпрацаваны рабочай групай на 2010 – 2013 гг.
Навукова-педагагічная бібліятэка Установы “Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь” інфармуе аб матэрыялах, якія паступілі ў бібліятэку па рэалізацыі палажэнняў Закона.
|